Notitia Dignitatum

Старонка сярэднявечнай копіі Notitia Dignitatum з выявай шчытоў Magister Militum Praesentalis II, спісу рымскіх вайсковых злучэнняў

Notitia Dignitatum (скарочана ND, руск.: Спіс пасад) — дакумент эпохі позняй Рымскай імперыі (канец IV або пачатак V стагоддзяў), які змяшчае спіс пасад. У дакуменце прыведзена некалькі тысяч пасад Заходняй і Усходняй Рымскіх імперый, пачынаючы ад палацавых і канчаючы правінцыйнымі.

Захавалася некалькі копій гэтага дакумента, зробленых у XV—XVI стст., уключаючы ілюмінаванае выданне 1542 года. Усе гэтыя копіі паходзяць, прама ці ўскосна, ад кодэкса пад назвай Codex Spirensis, які ў 1542 годзе знаходзіўся ў бібліятэцы Шпаерскага сабора, але да 1672 годзе апынуўся згублены. Далейшы яго лёс невядомы. Гэты кодэкс змяшчаў калекцыю дакументаў (так, адзін з іх адносіўся да XI стагоддзя); Notitia Dignitatum была апошнім і самым вялікім з іх, заняўшы 164 старонкі. Геральдычныя знакі ў ілюстраваных рукапісах, мабыць, з'яўляюцца перайманнямі ці копіямі выяў са згубленага Codex Spirensis. Варта адзначыць, што некалькі копій кодэкса захаваліся да цяперашняга часу.


Developed by StudentB